Цяжкая страта апошніх надзеяў,
Мар ідэальных аб шчасці маім
Зменіць крывога жыцця разуменне,
Што не знайсці справядлівасці ў ім.
Адчай расцякаецца чорнаю карай,
І робіцца шэрым усё навакол.
Як крохкія кроплі пад змрочнаю хмарай,
Прыгожыя сны разаб’юцца аб дол.
У абсалютнай адзіноце,
Без веры ў шчаслівы дзень...
У сэрцы, спалёным зла атрутай –
Няма даверу да людзей
Пастка адчаю з’ядае пачуцці.
Ён, як хвароба, п’е сілы з душы.
Да чаго позіркам не дакрануцца -
Усё стала цьмяным і нейкім чужым.
Адчай расцякаецца чорнаю карай,
І робіцца шэрым усё навакол.
Як крохкія кроплі пад змрочнаю хмарай,
Прыгожыя сны разаб’юцца аб дол.
Жыццё губляе сэнс.
Прыйдзі за мною, смерць!
Маю душу аддай,
Пракляты адчай!
У абсалютнай адзіноце,
Без веры ў шчаслівы дзень...
У сэрцы, спалёным зла атрутай –
Няма даверу да людзей.
Жыццё губляе сэнс.
Прыйдзі за мною, смерць!
Маю душу аддай,
Пракляты адчай!
Жыццё губляе сэнс.
Прыйдзі за мною, смерць!
Маю душу аддай,
Пракляты адчай! Адчай...